<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><lyrics>[V1]
 Асэнсаваньне веры
 Слова: В.Мартыненка
 Музыка: М.Пташнікаў

[V2]
 Вечнасць, Дух, Трыадзiны Бог...
 Асэнсаваць ты ня мкнiсь:
 Ён даў табе ўсё, што мог,
 Паабяцаў жа i высь.

[V3]
 Толькi выпрабаваньнем нас
 Само жыцьцё надарыў:
 Чыну, слова важкi ланцуг
 Вечным крытэрыем быў.

[V4]
 Прыпеў:
 Дзе ты ёсць,
 Як твой лёс рашаюць?
 Кiм ты ёсць,
 Як веру пiнаюць?
 Ты не спрабуй
 Спраўдзiць Бога зрокам,
 А лепш душой
 Ты асэнсуй здалёку.

[V5]
 Слова - гэта твой дух i сэнс?
 Яно штодзённа з табой.
 З iм ты знойдзеш апошнi дэнс
 З пеклам цi з вышняй гарой.

[V6]
 Вечнасць, Дух, Трыадзiны Бог...
 Асэнсаваць ты ня мкнiсь.
 Вечнасць, Дух, Трыадзiны Бог -
 Толькi павер i жывi.</lyrics>
<title>Асэнсаваньне веры</title>
<hymn_number>6569</hymn_number>
<author>TESAURUS</author>
</song>